Французская ультракансерватыўная партыя «Нацыянальны фронт» прыпыніла членства ў арганізацыі яе заснавальніка Жан-Мары Ле Пена на фоне скандалу, які разгарэўся з-за яго выказванняў у прэсе.
AFP
Раней Жан-Мары Ле Пен — пасля пасяджэння палітбюро партыі — заявіў, што адмаўляецца пакінуць палітычную арганізацыю. Палітык заявіў, што яму прапанавалі пакінуць палітычную дзейнасць, аднак ён адмовіўся і захаваў за сабой пасаду ганаровага старшыні «Нацыянальнага фронту».
Раней на фоне скандалу Ле Пен пагадзіўся зняць сваю кандыдатуру з рэгіянальных выбараў у Францыі. Замест 86-гадовага палітыка спіс партыі ў рэгіёне Праванс-Альпы-Блакітны бераг узначаліла яго 25-гадовая ўнучка Марыён Мерэшаль Ле Пен.
Прычынай скандалу сталі выказванні Ле Пена-старэйшага наконт палітыкі маршала Петена, які супрацоўнічаў з нацыстамі, і яго стаўленне да Халакосту.
Дачка палітыка Марын Ле Пен, якая ўзначальвае партыю, назвала выказванні бацькі палітычным самагубствам.





