У Мінску з 11 мая ўносяцца часовыя змяненні ў рух транспарту на вул. Казлова, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

На час выканання работ па рэканструкцыі трамвайнага пуці па вул. Казлова з 11 мая закрываецца трамвайны рух па вул. Казлова на ўчастку ад вул. З.Бядулі да Батанічнай (прыкладна да 1 верасня); забараняецца рух усіх відаў транспарту па вул. Казлова ад вул. З.Бядулі да вул. Платонава (прыкладна да 1 ліпеня).

З 11 мая адмяняецца работа трамвайнага маршруту нумар 3, арганізуецца работа трамвайнага маршруту нумар 10 «Возера - ст. метро плошча Перамогі». Рух трамвайнага маршруту нумар 6 арганізуецца ад ДС Серабранка да прыпыначнага пункта «завулак Казлова» з разваротам на тэрыторыі філіяла «Трамвайны парк». Адначасова будзе прадугледжана істотнае павелічэнне колькасці рухомага саставу на трамвайных маршрутах нумар 9 і нумар 11. Трамвайны маршрут нумар 9 часова пераводзіцца на рэжым работы цэлы дзень і штодзень.

Рух аўтобуснага маршруту нумар 19 арганізуецца па вул. Казлова, З.Бядулі, Чапаева, Платонава, Казлова з выкананнем прыпыначнага пункта «З.Бядулі», «Платонава» ў абодвух напрамках; нумар 901 — прадаўжаецца да Камароўскага рынку з рухам па вул. З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай у прамым напрамку, вул. В.Харужай, Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай і далей па маршруце — у адваротным напрамку. Аўтобус нумар 907 «Будзёнага — Камароўскі рынак» будзе рухацца па вул. Даўгабродскай, Казлова, Платонава, Чапаева, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай у прамым напрамку, вул. В.Харужай, Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Чапаева, Платонава, Казлова, Даўгабродскай і далей па маршруце — у адваротным напрамку.

Да 31 мая пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на трамвай, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 19, 901, 907 на ўчастках, што дубліруюцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?