Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў трэці круг турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4.185.405 даляраў ЗША.

У 1/32 фіналу яна выйграла ў амерыканкі Вінус Уільямс (16) — 6:3, 7:5, а ў наступным раўндзе была мацней за харватку Айлу Тамлянавіч (61) — 6:3, 6:3.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе першая ракетка свету Серэна Уільямс — малодшая сястра Вінус. Лік асабістых сустрэч 14:3 на карысць спартсменкі з ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?