Хросным бацькам нованароджанай дачкі герцага і герцагіні Кембрыджскіх Уільяма і Кейт стане экс-футбаліст Дэвід Бэкхэм, паведамляюць інфармагенцтвы.

starslife.ru

starslife.ru

Сем'і Бэкхэма і прынца Уільяма пазнаёміліся ў 2011 годзе і з тых часоў падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

Спадчынніца брытанскага прастола атрымала патройнае імя Шарлота Элізабэт Дыяна. Імя дзіцяці далі па ўзгадненні з каралевай Лізаветай II, прабабуляй дзяўчынкі. Гэта ўжо другое дзіця ў сям'і Кейт і Уільяма — іх першынец нарадзіўся ў чэрвені 2013 года.

Прынцэса нарадзілася 2 мая ў 08.34 раніцы ў прысутнасці свайго бацькі. Калі адбудзецца ўрачыстае хрышчэнне, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?