Сейм у аўторак пасля разгляду ўхваліў адпаведныя папраўкі да Закона аб кантролі над алкаголем. «За» прагаласавалі 42 дэпутатаў, 12 былі «супраць», 18 устрымаліся.

Калі парламент прыме папраўкі, то асобам, якія не дасягнулі 20 гадоў, будзе забаронена і ўжываць, і мець пры сабе любы алкагольны напой, а прадаўцам — забаронена іх прадаваць.

«Я не бачу праблемы, каб і вяселле было без алкаголю», — заявіў у аўторак член партыі «Парадак і справядлівасць» Пятрас Гражуліс.

 Андрус Мазуроніс, сябра Руху лібералаў, які галасаваў супраць новаўвядзення, абураны падобнымі планамі.

«Тэатр абсурду ў парламенце. Чалавек у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам з 18 гадоў набывае правы і абавязацельствы ўсіх паўнапраўных грамадзян — галасаваць на выбарах, мець дзяцей, жаніцца, браць крэдыты на жыллё, працаваць, плаціць падаткі, служыць у войску і рызыкаваць сваім жыццём. І не можа разам з сяброўкай выпіць віна ў кавярні. Трэба не ствараць новыя абмежаванні, а гарантаваць, каб існуючыя забароны эфектыўна працавалі. Цяперашняя забарона на ўжыванне алкаголю да 18 гадоў не працуе. Калі б яна працавала, не прыйшлося ствараць новыя недарэчнасці », - выказаўся член парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?