«Ikea — геніяльныя чувакі. Мала таго, што яны робяць недарагую зручную мэблю, сотню карыснай і зручнай дробязи для ўсіх сфер побыту, яны скарылі мяне яшчэ раз, — напісала ў сябе ў Фэйсбуку вядомая блогерка Дар'я Каткоўская.

У варшаўскай Ікеі мой муж у прадуктовым аддзеле згроб упакоўку для выпечкі чорнага зярністага хлеба (майго ўлюбёнага) — я выказала глыбокі скепсіс, але хай ляжыць. Учора дайшлі рукі і жаданне. Рэцэпт просты, як уся Ікея — заліць у саму скрынку 600 мл вады 45ºС (я яшчэ пацешна разлічвала на паперцы прапорцыю, колькі змяшаць кіпеню і вады з-пад крана, каб атрымаць столькі вады патрэбнай тэмпературы ў адсутнасць градусніка), 45 сек энергічна трэсці скрынку, выліць у форму, даць падняцца 45—60 хвілін, запякаць гадзіну пры 200ºС.

Пах «ыыыы-пусціце-мяне-на-кухню-хутчэй» стаяў ужо на хвіліне 20-й. Скарыначка геніяльная (у наступны раз я разлію ў формы для булачак, каб павялічыць паверхню скарыначак). Хлеб менавіта такі, як я люблю; зжэрці яго цалкам мне перашкаджае той факт, што я вяду ЗЛЖ і хаджу ў спартзалу. А Сярожа яшчэ яго гарачы маслам мазаў, саліў і еў! Супастат…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?