Франс Прэс

Франс Прэс

Карціна знаходзілася ў прыватнай калекцыі і не выстаўлялася на публіцы каля 70 гадоў.

У Нью-Ёрку на таргах Sotheby`s прадалі за 54 млн даляраў карціну «Вадзяныя лілеі» Клода Манэ. Яна была напісаная 110 гадоў таму, з 1955-га знаходзілася ў прыватнай калецыі і ад таго часу не выстаўлялася на публіцы. Новым уладальнікам стаў калекцыянер з ЗША.

Агулам на таргах былі прадстаўленыя шэсць твораў Манэ. Пяць з іх знайшлі новых уладальнікаў, якія заплацілі больш за 115 мільёнаў даляраў, паведамляе РІА «Новости».

Клод Манэ (1840—1926) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

Таксама з таргоў, арганізаваных аўкцыённым домам Sotheby's, была прададзеная за $66,3 млн карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта Ван Гога «Аліскамп» (Les Alyscamps, 1888).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?