Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступленне на турніры ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4.185.405 даляраў ЗША.

6 мая ў 1/8 фіналу (трэці круг) яна прайграла першай ракетцы свету Серэне Уільямс з ЗША — 6:7 (5:7), 6:3, 6:7 (1:7). Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 43 хвіліны.

Статыстыка: эйсы — 7:13 на карысць Уільямс, двайныя памылкі — 10:5, брэйк-пойнты — 4/4:3/6, працэнт выйгрышу першай падачы — 70:78, другой падачы — 47:43.

Лік асабістых сустрэч стаў 15:3 на карысць спартсменкі з ЗША.

У 1/32 фіналу Азаранка выйграла ў старэйшай сястры Серэны Венус Уільямс (16) — 6:3, 7:5, а ў наступным раўндзе была мацнейшай за харватку Айлу Тамлянавіч (61) — 6:3, 6:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?