Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў не прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Маскве, паведаміў газеце «Новый Век» прадстаўнік прэс-службы прэзідэнта Узбекістана.

Паводле яго слоў, у рэспубліцы шырока адзначаць гэтую дату, будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў.

«Кіраўнік дзяржавы будзе прымаць самы актыўны ўдзел у гэтых мерапрыемствах», — сказаў суразмоўца газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0