У Расіі новы скандал на тэму нораваў. Гэтым разам праз відэа, знятае курсантамі Казацкага кадэцкага корпуса Наварасійска. Яны ў плаўках выканалі эратычны танец на танку Т-34 на тэрыторыі мемарыяла «Малая Зямля».

На відэа пяць курсантаў у плаўках мыюць танк, гладзяць адзін аднаго, а пасля танцуюць, выкарыстоўваючы дула танка ў якасці атрыбута.

Хоць у відэа няма нічога парнаграфічнага, большасць расійскіх інтэрнаўтаў асудзіла жарт юнакоў за знявагу памяці вайны і кепскі густ.

Як стала вядома, відэа было знятае яшчэ ў 2011 годзе пры падрыхтоўцы для тэлешоу КВК. Але выклалі яго толькі цяпер.

У пачатку роліка юнакі паведамляюць гледачам, што яны «ўсё так жа працягваюць ламаць стэрэатыпы пра тое, што ў войску служыць цяжка».

Нядаўна два аналагічныя скандалы з запісамі твёрка здарыліся ў Арэнбургу і тым самым Наварасійску, але там танцавалі дзяўчаты. Расія таксама была шакаваная педафільскім скандалам у Петразаводску, дзе пацярпелі навучэнцы Рачнога вучылішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0