Жонка сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Міхаэля Шумахера прадала частку маёмасці вядомага гоншчыка, паведамляе Mirror.
Getty
Карыны Шумахер прадала асабісты самалёт экс-гоншчыка коштам больш за 33 млн еўра, а таксама яго загарадны дом у Нарвегіі.
Прыняцце гэтага рашэння яна патлумачыла тым, што гоншчык наўрад ці будзе мець патрэбу ў будучыні ў самалёце і маёнтку, бо лекары вынеслі несуцяшальны вердыкт, што імавернасць яго канчатковага выздараўлення практычна адсутнічае.
Шумахер ў цяперашні час праходзіць курс рэабілітацыі ў сябе дома ў Швейцарыі пасля цяжкай траўмы галавы, атрыманай падчас катання на горных лыжах па схілах французскіх Альп у снежні 2013 года. Вядома, што сёння сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» ужо не прыкаваны да ложка і можа сядзець каля акна ў перапынках паміж працэдурамі. Таксама Шумахер стаў пазнаваць сваякоў, але страціў здольнасць размаўляць з-за атрафіі мышцаў твару.