Яшчэ ўчора днём беларусы былі на 1-м месцы, а сёння ўжо на 4-м. Здарылася гэта пасля таго, як зборная Фінляндыі сёння вечарам выйграла ў Славакіі з лікам 3:0. Беларусы сёння былі разгромленыя Расіяй — 0:7.

Jaroslav Ožana, ČTK

Jaroslav Ožana, ČTK

Цікава, што фіны ў чатырох гульнях з пяці не прапусцілі ніводнай шайбы.

У самым першым матчы чэмпіянату свету яны прайгралі ЗША (1:5), а потым правялі чатыры сухія гульні: Данія (3:0), Нарвегія (5:0), Славенія (4:0), Славакія (3:0).

Супернікі не самыя моцныя, тым не менш.

ЗША, Расія, Фінляндыя — 12 (5 гульняў), Беларусь — 10 (5), Славакія — 7 (5), Нарвегія — 6 (6), Данія — 4 (6), Славенія — 0 (5).

Данія — Нарвегія — 4:1.

Нядзеля: Славенія — ЗША, Расія — Славакія.

Панядзелак: Фінляндыя — Беларусь (17:15), Славенія — Данія.

Аўторак: Беларусь — Нарвегія (13:15), ЗША — Славакія, Фінляндыя — Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?