Маскоўскі заасалон прапанаваў бясплатна татуяваць сабак у гонар Дня Перамогі. На цела жывёл прапануецца наносіць георгіеўскую стужку. Журналісты пацікавілася ў кансультанта зоасалона, ці можна вытатуяваць на сабаку расійскі трыкалор. Аказалася, што акцыя распаўсюджваецца толькі на георгіеўскую стужачку – іншыя колеры нанесці нельга. Акцыя выклікала абурэнне карыстальнікаў рунэту. Заасалону давялося выдаліць свой акаўнт на Instagram.

Вядоўца «Коммерсантъ FM» Дар’я Палыгаева абмеркавала тэму з Андрэем Більжо – мастаком, пісьменнікам і рэстаратарам, а паводле адукацыі – псіхіятрам.

Добрай раніцы, Андрэй Георгіевіч!

– Дабранак, Даша. Па мне, сітуацыя з георгіеўскай стужачкай блізкая да масавага псіхозу. І калі б правялі апытанне, я б склаў яго прыблізна так: «Ці ведаеце вы, што такое георгіеўская стужачка?», – І 10% б адказалі: «Так, ведаем», і 90% адказалі б: «Не, не ведаем, і навошта мне гэта ведаць, я раблю як усе». І другі варыянт апытання такі: адны б адказалі на пытанне «Чаму вы носіце георгіеўскую стужачку?», – «Таму што мой бацька, дзед і іншыя сваякі ваявалі», другі варыянт адказу: «Усе носяць - і я нашу», трэці варыянт адказу: «Далі на працы», чацвёрты варыянт адказу: «Так лягчэй зрабіць кар’еру». Апошнія два варыянты набралі б больш за ўсё адсоткаў: «Так лягчэй зрабіць кар’еру», «Нашу, таму што носяць усе» і «Далі на працы».

Насамрэч гэта парадокс, бо стужачка з’яўляецца паўсюль. Яна заснаваная Кацярынай II падчас Расійска-турэцкай вайны, выдавалася толькі за мужнасць і разважлівасць. І дзе вось гэтая частка разважлівасці? Яна адсутнічае. Стужачка магла перадавацца ў спадчыну, але яе пазбаўлялі магчымасці насіць тых, хто чымсьці сябе скампраметаваў. Потым стужачка з’явілася ўжо ў іншым варыянце ў 1942 годзе, і пасля ў 1943 годзе як гвардзейская стужачка, таму казаць «георгіеўская» наагул немагчыма. І спалучэнне георгіеўскай стужачкі, якую насіла Белая гвардыя, і 1 траўня – гэта ўвогуле нонсэнс! Якая георгіеўская стужачка? Мы што, белагвардзейцы, адзначаем свята пралетарыяў і працы? Задумайцеся, сябры мае!

І ўвогуле, сімвал перастае быць сімвалам чагосьці, калі ён становіцца сімвалам нечага новага: калі георгіеўская стужачка на торце, калі яна на нямецкай машыне BMW, калі яна на капоце, калі яна на зламаным крэсле – гэта я распавядаю тое, што я бачыў, – калі яна на вазку, з дапамогай якога дворнікі-гастарбайтары збіраюць смецце, і там вісіць георгіеўская стужачка – гэта што такое? Гэта значыць, на працы раздалі і сказалі: «Павінна вісець усюды!». Вось гэта, сябры мае, называецца масавым псіхозам, калі мы з вамі не задумваемся над сутнасцю, а паступаем, як усе, і як толькі ўзнікае момант: «Я хачу рабіць, як усе», трэба задаць сабе пытанне: «А ці правільна робяць усе астатнія?».

Чым адрозніваецца масавы псіхоз ад нейкіх іншых паводзінаў і псіхатычных паводзінаў? Тым, што той, хто ў гэтым псіхозе знаходзіцца, пазбаўлены «крытыкі», як кажуць псіхіятры, або абывацельскай мовай – самакрытыкі. І потым, ідэя сама губляецца: няма нічога страшнейшага для забойства самой ідэі, якой бы добрай яна ні была, чым яе распаўсюджванне ў масавым маштабе – вось тады гэта ўжо набівае аскому і выклікае ваніты. У Савецкім Саюзе выява Леніна ўсюды, абсалютна ўсюды выклікала ваніты.

На вашую думку, георгіеўская стужка цяпер гэта сімвал чаго?

– Сёння гэта сімвал ідыятызму, таму што гэта не мае адносінаў да сапраўднага адчування памяці пра тых, хто загінуў на вайне і здзейсніў подзвіг. Бо калі георгіеўская стужачка прывязваецца да хваста сабакі, да куста на дарозе, вісіць дзесьці над сметнікам у наўпростым сэнсе гэтага слова – то якая гэта памяць, аб чым мы гаворым? Хіба гэта памяць аб тых мільёнах загінулых? І потым, Дзень Перамогі адзначаўся да 2005 года, калі з’явілася гэтая стужачка, без гэтай стужачкі нейкім чынам, ніхто яе не насіў, паверце мне. Мой бацька прайшоў вайну, я знайшоў ягоных франтавікоў, таму што ён быў даволі сціплым чалавекам: ні ў аднаго з ягоных сяброў не было георгіеўскай стужачкі, ніхто яе не насіў. Гэта прыдумалі маладыя хлопцы, якія належалі да групы «Нашы» ў 2005 годзе. Адзін з іх быў заснавальнікам і прыдумшчыкам гэтай георгіеўскай стужачкі. Неяк у мяне на праграме на тэлеканале «Мір» пакрыўдзіўся, выдаў гістэрычны прыпадак за тое, што яго не ўзгадалі, што менавіта ён прыдумаў гэтую георгіеўскую стужачку. Вось адкуль ідуць карані: 2005 год, група «Нашы» прыдумалі – і тут жа падхапілі і адціснулі групу «Нашы», гэтых маладых людзей, і ўзялі на ўзбраенне ўлады. Як толькі спускаецца нешта зверху ўладамі, так ад гэтага трэба трымацца далей, сябры мае, бо тады гэта будзе выкарыстана зусім у іншай сімвалічнай сістэме. Будзьце здаровы і трымайце сябе ў руках! – я забыўся сказаць сваю сакраментальную фразу.

Так, вядома, як звычайна, фірмовая фраза ад Андрэя Більжо!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?