Рэканструкцыя выгляду маяка, 2006 год. Выява: Emad Victor Shenouda via Wikimedia

Рэканструкцыя выгляду маяка, 2006 год. Выява: Emad Victor Shenouda via Wikimedia

Улады Егіпта ўзгаднілі праект аднаўлення аднаго з сямі антычных цудаў свету, Александрыйскага маяка, паведамляе The Cairo Post.

Копія гістарычнага Александрыйскага маяка мае быць збудаваная на гістарычным месцы — востраве Фарос у бухце Александрыі. Адна праблема — няма ніводнай выявы маяка часоў яго існавання.

Усе сучасныя ўяўленні пра Александрыйскі маяк грунтуюцца на пісьмовых арабскіх крыніцах. З іх вядома, што маяк вышынёй 120-137 метраў складаўся з квадратнага ў сячэнні аснавання, васьміграннай сярэдняй часткі і круглай вежы. На вяршыні вежы ўдзень функцыянавала велізарнае люстэрка, уночы — вогнішча.

Яшчэ адна магчымая крыніца інфармацыі пра маяк — макет Абусірскага маяка, знойдзены ў адной са старажытнаегіпецкіх грабніц. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што маяк праектаваўся як паменшаная копія Александрыйскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?