Gabrielius Khiterer, WLL

Gabrielius Khiterer, WLL

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

12 мая (аўторак) яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальнае ноччу плюс 3—9°С, на глебе месцамі слабыя замаразкі 0 — мінус 2°С; максімальная тэмпература днём плюс 17—23°С. 

Паводле слоў Рабава, у сераду праз Беларусь будзе праходзіць атмасферны фронт, які прынясе ноччу па заходняй палове, днём на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Раніцай і днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—11°С, па захадзе да плюс 13°С; максімальная днём плюс 11—18°С, па паўднёвым усходзе плюс 19—23°С. 

«Пачынаючы з чацвярга і да канца тыдня надвор'е будзе вызначаць няўстойлівыя, халаднаватыя і вільготныя паветраныя масы, што ідуць з паўночных шырот.

Тэмпература паветра чакаецца на 2—4 градусы ніжэйшая за норму», — паведаміў сіноптык. 

У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—8°С, максімальная днём плюс 12—19°С. 

У пятніцу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8°С, па захадзе месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С; максімальная тэмпература днём плюс 11—17°С, па поўдні да плюс 19°С. 

У суботу і нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—8°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С; максімальная тэмпература днём плюс 10—17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?