І ў латышоў, і ў эстонцаў ёсць свая мова, і найлепшы спосаб захаваць іх — карыстацца роднай гаворкай, заявіў прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш на прэзентацыі новых латышска-эстонскага і эстонска-латышскага слоўнікаў.

«Навошта шукаць іншыя мовы для камунікацыі, калі ў нас ёсць свае», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што тычыцца новых слоўнікаў, то Берзіньш адзначыў, што гэта найлепшы спосаб, як маленькім народам абедзвюх краін быць разам, але ўсё ж заставацца кожнаму па сабе», — паведамляе BNS.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?