ТАСС

ТАСС

У адпаведнасці з інфармацыяй Расспажыўнагляду ад 7 мая 2015 года № 01/39.15.4955 пры даследаванні сродкаў асабістай гігіены для жанчын вытворчасці Украіны, праведзеных у рамках ажыццяўлення федэральнага дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду, выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, вынікае з пастановы галоўнага санітарнага доктара Беларусі Ігара Гаеўскага.

Гаворка ідзе пра неадпаведнасць гігіенічным патрабаванням пракладак па вадародным паказчыку і акісляльнасці выцяжкі. Расспажыўнагляд прыпыніў увоз на тэрыторыю Расіі гігіенічных пракладак, тампонаў і аналагічных вырабаў для жанчын з 9 мая.

На падставе гэтага Беларусь прыпыніла рээкспарт гігіенічнай прадукцыі, што вырабляецца на тэрыторыі Украіны, у адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі ЕАЭС і МС.

Беларускаму міністэрству гандлю, МУС, Дзяржстандарту, Белкаапсаюзу, РУП «Белфармацыя», аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана ўзмацніць кантроль і нагляд за абаротам жаночых гігіенічных сродкаў.

На момант публікацыі матэрыялу інфармацыі аб забароне на ўвоз украінскай гігіенічнай прадукцыі Procter&Gamble на сайце расійскага ведамства не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?