Многія мінчукі скардзяцца на суседзяў-курцоў, але быць сведкамі не хочуць. Пра гэта паведаміла сёння журналістам загадчыца рэдакцыйна-выдавецкага аддзела гарадскога Цэнтра здароўя Аляксандра Лагун.

Як адзначыла Аляксандра Лагун, многія жыхары звяртаюцца ў розныя інстанцыі са скаргамі, што іх суседзі кураць на лесвічных пляцоўках, аднак паказанні сведак у дачыненні да курцоў даваць не спяшаюцца, баючыся канфліктаў. За 2014 па скаргах жыхароў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 41 чалавек. Акрамя таго, у дачыненні да парушальнікаў вынесена 9 прадпісанняў і праведзена больш за 1 тысячу прафілактычных гутарак.

Лагун патлумачыла, што на суседа-курца жыхары могуць паскардзіцца альбо работнікам міліцыі, альбо ў жыллёвую службу, напісаўшы пісьмовую заяву. Для пацвярджэння факта курэння можна зрабіць фатаграфію і прыкласці яе да заявы ў якасці своеасаблівага рэчавага доказу. Сума штрафу за курэнне ў пад'ездах складае ад 10 да 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?