Cухапутныя сілы ЗША заклікалі кампаніі, якія распрацоўваюць спецыяльныя матэрыялы, перадаць для вывучэння распрацоўкі, якія дапамогуць стварыць «нябачную» ўніформу для жаўнераў, піша Daily Mail.

Распрацоўка канадскай кампаніі Hyperstealth Biotechnology.

Распрацоўка канадскай кампаніі Hyperstealth Biotechnology.

Плануецца стварыць камуфляж, які будзе працаваць у любой мясцовасці і пры любой тэмпературы — ад джунгляў да пустыні — пры гэтым самастойна мяняць колер, хаваючы жаўнера.

Кампаніі, якія хочуць атрымаць адпаведныя замовы, мусяць прадэманстраваць вайскоўцам перспектыўнасць сваіх праектаў у бліжэйшыя паўгода. Сярод іх армія адбярэ некалькі для наступнай, 12-месячнай фазы праграмы. Падчас гэтай фазы кампаніі мусяць накіраваць вайскоўцам для выпрабаванняў па 10 асобнікаў новай формы.

Лічыцца, што найбольш верагодны варыянт выканання такога праекта — выкарыстанне метаматэрыялаў, якія не адбіваюць святло ці такім чынам расфакусоўваюць яго, што схаваны аб'ект робіцца цалкам ці часткова нябачным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?