У Пружанскім раёне, на хутары Стойлы, недалёка ад хаты народнага майстра Мікалая Тарасюка, 10 мая ўстаноўленыя драўляная скульптура разьбяра і капліца, паведамляе sb.by.
Увекавечылі майстра ўдзельнікі пленэра, які прайшоў з 4 па 10 мая на хутары Стойлы.
Фігуркі разьбяр рабіў з дрэва, лазы, кары і саломы. Стварыў калекцыю з 30 тысяч чалавечкаў. Частка работ — у музеях.
Начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш прапанаваў сваякам вызначыцца са спадчынай майстра:
«Мы гатовыя стварыць музей у Пружанах, каб перавезці ўсё гэта ў горад. Але дух не перавязеш. Таму музей павінен застацца ў Стойлах».
Памёр 82-гадовы Мікалай Тарасюк 16 студзеня 2015 года, не справіўшыся з інсультам. Прычым, за некалькі гадоў да смерці ён назваў дату, калі яго не стане.
Глядзі таксама Мікалай Тарасюк: Апошні з магіканаў
Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.by





