Беларускаму і расійскаму вытворцам сельгастэхнікі — «Гомсельмашу» і «Растсельмашу» — трэба аб'яднацца ў адну кампанію. Такую думку выказаў 13 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску член калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі. 

Ён нагадаў, што яшчэ раней, калі займаў пасаду прэм'ер-міністра, выступаў за аб'яднанне вытворцаў сельгастэхнікі Беларусі і Расіі. 

«Аднак, як вы ведаеце, «Гомсельмаш» — дзяржаўнае прадпрыемства, а «Растсельмаш» належыць прыватным структурам. Мы спрабавалі гэта пытанне (аб'яднання кампаній) вырашыць на больш высокім узроўні, але, на жаль, не атрымалася», — канстатаваў Сідорскі. 

Ён удакладніў, што па-ранейшаму выступае за аб'яднанне гэтых вытворцаў. «Сённяшняя сітуацыя ненармальная. Мая пазіцыя заключаецца ў тым, каб дзве кампаніі аб'ядналіся — у іх адзін рынак збыту, адна прадукцыя», — растлумачыў сваю пазіцыю Сідорскі. 

Першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі, выступаючы 13 мая на пленарным пасяджэнні Беларускага прамысловага форуму ў Мінску, канстатаваў, што сёння беларускія і расійскія кампаніі, якія займаюцца машынабудаваннем, фактычна канкурыруюць адна з адной. 

«МАЗ і КАМАЗ з'яўляюцца партнёрамі, але пры гэтым і галоўнымі канкурэнтамі, паколькі працуюць у адной цэнавай нішы. Тое ж самае можна сказаць пра «Гомсельмаш» і «Растсельмаш» — ясна, што існуе (паміж імі) барацьба за рынак Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Свідзерскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?