Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (29-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў трэці круг (1/8 фіналу) турніру ў Рыме з прызавым фондам 2.183.600 даляраў ЗША. 

12 мая ў першым раўндзе спартсменка выйграла ў чэшкі Лючыі Градзецкай (60) — 7:5, 2:6, 6:1, а на наступны дзень узяла верх над пятай ракеткай свету Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:2, 7:6 (7:2). Рахунак асабістых сустрэч стаў 6:4 на карысць Азаранкі. 

Яе наступнай саперніцай будзе пераможніца матча Ангеліка Кербер (Германія, 11) — Ірына-Камелія Бегу (Румынія, 31). 

У 2014 годзе Азаранка турнір у Рыме прапусціла, а ў 2013-м дайшла да фіналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0