Турынскі «Ювентус» выйшаў у фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў, па суме двух матчаў абыграўшы мадрыдскі «Рэал» — мінулагодняга пераможцу турніру.
сorrieredellosport.it
Сёння ў Мадрыдзе была зафіксавана нічыя 1:1 (К. Раналду, 23-пен., Алвара Марата, 57).
У першым матчы ў Турыне «Ювентус» (галоўны трэнер —Масімільяна Алегры) перамог з лікам 2:1.
Нагадаем, што першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стала «Барселона», якая выбіла з турніру «Баварыю» — 3:0, 2:3.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 6 чэрвеня ў Берліне.
«Барселона» — чатырохразовы пераможца ЛЧ (1992, 2006, 2009, 2011). «Ювентус» перамагаў двойчы: 1985, 1996.
Вы за каго будзеце заўзець у фінале?





