У Індыі мужчына і дзяўчынка-падлетак, якая ўцякла з дому, былі збітыя і спаленыя на вогнішчы вясковымі жыхарамі, паведаміла мясцовая паліцыя.
Паводле заявы паліцыі штата Біхар, жанаты 36-гадовы мужчына і 16-гадовая дзяўчынка, якая лічыцца па законах Індыі непаўналетняй, разам збеглі, але сям'я дзяўчынкі іх высачыла і збіла да смерці.
Паліцыя распачала крымінальную справу ў дачыненні да шасці чалавек, але па падазрэнні ў забойстве быў арыштаваны пакуль адзін мужчына.
У Індыі, дзе паўсюдна практыкуюцца дамоўныя шлюбы, так званыя забойствы ў імя гонару сталі штодзённай з'явай.





