Брытанскія знішчальнікі-перахопнікі «Тайфун» былі паднятыя ў паветра пасля таго, як два расійскія ваенныя самалёты былі заўважаныя паблізу паветранай прасторы краіны — на поўначы ад Шатландыі.
Знішчальнікі «Тайфун» вылецелі з ваеннай базы Лосімут у Шатландыі, паведамляе міністэрства абароны Брытаніі.
Як падкрэслілі ў міністэрстве абароны, расейскія бамбардзіроўшчыкі не парушылі паветранай прасторы краіны.
Аналагічны інцыдэнт адбыўся ў красавіку. Тады знішчальнікі «Тайфун» былі паднятыя ў паветра, пасля таго як паблізу брытанскай паветранай прасторы былі заўважаныя два расійскія бамбардзіроўшчыкі. Інцыдэнт адбыўся падчас вучэнняў НАТА на поўначы Шатландыі з удзелам больш за 50 баявых караблёў.





