У гадавіну па Анатолю Кудраўцу — пісьменніку, рэдактару, публіцысту — блізкія, сябры і калегі творцы сабраліся ў цэнтры сталіцы ў кавярні Netto, каб ушанаваць памяць Анатоля Паўлавіча, а таксама прэзентаваць яго празаічную кнігу «Зязюля пракукуе заўтра».

Мемарыяльны вечар быў арганізаваны сваякамі літаратара і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

— Год таму не стала Анатоля Паўлавіча, і ў нас усіх з ім звязаныя самыя цёплыя ўспаміны, — распачаў вечар Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч. — Колькі гадоў таму спадар Анатоль узяўся дапамагчы маладой тады рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў», і менавіта дзякуючы яму нашае выданне выходзіць і па сёння. Многія могуць сказаць пра Анатоля Паўлавіча і як пра блізкага, і як пра сябра, празаіка, рэдактара, арганізатара і проста як пра чалавека.

Сустрэча праходзіла ў камернай, амаль сямейнай абстаноўцы, без шырокай публікі, таму выступоўцы мелі магчымасць выказацца непасрэдна, без аглядкі на ўмоўнасці. Успаміналі пра сяброўскія «размовы на кухні» з Анатолем Кудраўцом, згадвалі глыбока асабістыя моманты.

Чытайце рэпартаж і глядзіце болей фота на сайце lit-bel.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0