Бі Бі Кінг пачаў выступаць яшчэ ў 1940-х
Як паведаміў агенцтву Асашыэйтэд прэс адвакат музыканта, Бі Бі Кінг памёр у сне ў сябе дома. Іншых падрабязнасцяў пра смерць караля блюзу пакуль няма.
Бі Бі Кінг нарадзіўся ў 1925 годзе. У 1957 выйшаў яго першы альбом Singin' The Blues. Усяго дыскаграфія музыканта налічвае больш за 40 пласцінак.
У апошнія гады Бі Бі Кінг не запісваў новыя альбомы і не даваў буйных канцэртаў. Яго развітальны гастрольны тур прайшоў у 2006 годзе.
Па выніках праведзенага ў 2011 годзе часопісам Rolling Stone апытання Бі Бі Кінг заняў шостае месца ў спісе 100 найлепшых гітарыстаў усіх часоў.





