Наглая смерць. У вёсцы Осава, Докшыцкай воласці, атруціўся грыбамі-смарчкамі хлопчык 7 гадкоў, Антось Мядзведскі. Штогод вясной бываюць гэткія здарэнні атручання смарчкамі, а бываюць дзеля таго, што гэтыя грыбы на слюзявіне сваёй маюць атрутныя жывукі і дзеля гэтага смарчкі перад тым, як ужываць іх на яду, трэба добра і па колькі разоў абварваць варам.

«НН». №19. 1915.

Вайна з палякамі. Улады атакуюць Саюз палякаў у Беларусі. СПБ абуранае паклёпніцкім фільмам на БТ. «Гэта распальванне варожасці», — кажуць палякі. Дыпламатычны мардабой паміж Мінскам і Варшавай набірае абароты. Старшыня СПБ Анжаліка Борыс: «Іншага з’езда не будзе. Будзем звяртацца да Еўрасаюза».

«НН». №19. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0