Аляксандр Лукашэнка прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Пакістан. У аэрапорце Ісламабада адбылася цырымонія сустрэчы беларускага лідара. Кіраўніка дзяржавы сустракаў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.
radio.gov.pk
Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам. Заўтра праграмай візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан запланавана сустрэча з прэм'ер-міністрам гэтай краіны, падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.





