Расійскае інфармагенцтва «Новості» прааналізавала, наколькі «агрэсіўна» ставяцца замежныя СМІ да Расійскай Федэрацыі. Разглядалася колькасць і настрой матэрыялаў за тыдзень з 18 па 24 мая.
На думку аналітыкаў РІА «Новості», найбольш агрэсіўна пішуць пра Расію наступныя краіны: Швецыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія. Абсалютны лідар рэйтынгу, само сабой, Украіна. Беларускія СМІ трапілі ў катэгорыю «ўмерана негатыўных».
Найбольшая колькасць негатыўных публікацый, якія тычацца Расіі, звязаная з Пуціным, Кадыравым і Лаўровым.





