УНІАН

УНІАН

Пра гэта ён сказаў у час дыскусіі «Дэмакратыя або аўтарытарызм: вайна не супраць аднаго, а супраць усіх» у рамках 8-га Кіеўскага форуму па бяспецы.

Па словах Турчынава, тое, што РФ працягвае канцэнтраваць зброю і тэхніку на Данбасе і на мяжы, сведчыць аб тым, што яна робіць усё для невыканання Мінскіх пагадненняў і аднаўлення ваенных дзеянняў у любы зручны для яе момант.

«Прыкрываючыся цынічнымі размовамі аб тым, што яны спрыяюць мірнаму ўрэгуляванню, Расія працягвае канцэнтраваць зброю, ваенную тэхніку на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Адбываецца канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з нашай дзяржавай», — сказаў Турчынаў.

Акрамя таго, Турчынаў лічыць, што ў выпадку аднаўлення баявых дзеянняў на Данбасе, баі будуць больш небяспечнымі.

«Трэба дакладна казаць і разумець, што калі адновяцца баявыя дзеянні, то гэта будзе на найбольш высокім і небяспечным узроўні. Гэтыя ваенныя дзеянні могуць перарасці ў паўнавартасную кантынентальную вайну», — сказаў сакратар РНБА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?