Міністр спорту РФ Віталь Мутко абверг чуткі пра тое, што Расія можа пазбавіцца права правядзення ЧС-2018.
«Рызыкі страціць чэмпіянат свету няма. Блатэр падтрымаў Расію на выбарах, а мы ўлавілі яго філасофію. Расія — адкрытая і дэмакратычная краіна. Наша заявачная кампанія была праведзеная сумленна. Расія не замешаная ў карупцыі, у нас усё сумленна. Ніякіх праблем няма», — сказаў Мутко.
Раней стала вядома, што Мутко дапытаюць па справе аб карупцыі ў ФІФА 28 мая.





