КДБ Беларусі не мае дачынення да затрымання Максіма Фінскага — члена савета дырэктараў горназдабыўной кампаніі «Інтергео», якая ўваходзіць у групу «Онэксім» расійскага мільярдэра Міхаіла Прохарава. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«У СІЗА КДБ Максім Фінскі не знаходзіцца, Камітэт не мае дачынення да яго затрымання», — сказаў Дзмітрый Пабяржын.

Учора ў беларускіх і расійскіх СМІ паведамлялася што Максім Фінскі быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Паведамлялася, што ў дачыненні да Максіма Фінскага ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 159 КК Расіі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Чытайце:

Беларускія сілавікі затрымалі партнёра расійскага алігарха Прохарава

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?