Кампанія «Беларусьнафта» супольна з агенцтвам «Группа НЭФ» запусціла турыстычны праект «Belarus N». Па словах аўтараў, назва пакуль можа быць трактаваная як «Беларусь невядомая», але яе хочуць паказаць свету як «Беларусь Новая».

Для рэкламы праекту была запісаная новая версія песні N.R.M. «Тры чарапахі» (прыпеў пакінулі класічны — «сюрпрызаў не будзе», а не новы — «чаканне дастала»). На запісе пазнаецца голас Лявона Вольскага, які пакінуў N.R.M. у 2011 годзе.

За першы год у межах праекту плануецца распрацаваць 50 напрамкаў вандровак. Запраўкі «Беларусьнафты» выступяць інфармацыйнымі пунктамі.

Разнастайныя кампаніі і прадпрыемствы «Беларусьнафта» запрашае да бясплатнага ўдзелу ў праекце і распрацоўцы маршрутаў. Напрыклад, можна стварыць «сырны маршрут» з музеем сыру, майстар-класам па даенні кароў, аграсядзібай, атракцыёнамі ды іншым — і ўключыць яго ў іншыя маршруты.

Да кастрычніка будзе дапрацаваны сайт праекта belarusn.by. Пакуль ён вядзецца па-руску, пазней з’явіцца англамоўная версія (пра беларускую не паведамляецца). Таксама пазней з’явіцца мабільная праграма і друкаваны каталог для турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?