У бліжэйшыя суткі, 3 чэрвеня, надвор'е будуць вызначаць цёплая паветраная маса і малаактыўны атмасферны фронт. У асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 16°C, максімальная днём 23.. +29°C, месцамі па Гомельскай вобласці + 30°C. 

4 чэрвеня ноччу ў асобных раёнах, днём месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём па поўначы ў асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад + 10°C па паўночным захадзе да + 18°C па паўднёвым усходзе, днём +16.. + 23°C.

5 чэрвеня Беларусь будзе знаходзіцца ў прахалоднай частцы шырокага антыцыклону з цэнтрам над Польшчай. Без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 3.. + 10°C, днём 17.. + 24°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0