Фэст «Баранавіцкая вышыванка» адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут сабралася каля сотні чалавек. Прагучалі выступы пра гісторыю вышыўкі і сімволіку, была арганізаваная выстава ручнікоў. Можна было убачыць старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях.

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца распавёў: «Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое свята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».

Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці.

Адзін са старэйшых сяброў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасць, паказваць сваю беларускасць».

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?