Уладальнікі «Мотавела» абвінавачваюцца ў вывадзе капіталу і вывазе абсталявання. Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў па справе «Мотавела» затрымана шэсць чалавек.

«Мы расследуем крымінальную справу па частцы 3 артыкула 424 КК у дачыненні да гэтых асобаў. Сваімі дзеяннямі яны закранулі правы і законныя інтарэсы больш чым трох тысяч грамадзян, акцыянераў ААТ і нанеслі істотны ўрон у асабліва буйным памеры», — сказаў ён.

Уладальніка «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» Аляксандра Мураўёва затрымалі 3 чэрвеня. Ён збіраўся ляцець у Вену, але ў аэрапорце на яго надзелі кайданкі. Разам з ім за кратамі нібыта апынуліся два родныя браты, Сяргей і Андрэй, а таксама некалькі партнёраў, дадае kp.by.

У панядзелак стала вядома, што «Мотавела» ўзначаліў была мэр Мінска Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0