Міністэрства гандлю Беларусі ўстанавіла парушэнні правілаў гандлю ў крамах і кафэтэрыях, устаноўленых на запраўках сеткі А-100, якая належыць кампаніі «Астатрэйдынг».

Запраўкі А-100 вядомыя таксама і тым, што абслугоўванне вядзецца па-беларуску, фота Глеба Лабадзенкі.

Запраўкі А-100 вядомыя таксама і тым, што абслугоўванне вядзецца па-беларуску, фота Глеба Лабадзенкі.

«Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю ў рамках планавай праверкі, якая праводзіцца Камітэтам дзяржкантролю, праверыла 12 крам і кафэтэрыяў сеткі заправак А-100 і ва ўсіх ўстанавіла парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў», — паведамілі ў Мінгандлю.

Там адзначылі, што сярод выяўленых парушэнняў — факты невыканання умоў і тэмпературных рэжымаў захоўвання прадуктаў харчавання, рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў, алкагольных напояў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і іншыя парушэнні. Пры гэтым, нягледзячы на невялікі па колькасці асартыментны пералік, у асобных аб'ектах ён не выконваўся больш чым на 30%.

У дачыненні да вінаватых асоб распачаты адміністрацыйны працэс. Адпаведныя матэрыялы прадстаўлены ў Камітэт дзяржкантролю, праінфармавалі ў Мінгандлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?