Гэта дае патэнцыйным студэнтам яшчэ больш шанцаў паступіць ва ўніверсітэт.

Зараз прахадны бал будзе залежыць ад таго, на якую спецыяльнасць паступае абітурыент. То бок, для тэхнічных спецыяльнасцей могуць паніжаць прахадны бал па мове, галоўнае, каб будучы студэнт добра здаў матэматыку. І, адпаведна, наадварот.

«Сёлета ўводзіцца паняцце «профільны прадмет» і «другі профільны прадмет» па выніках цэнтралізаванага тэставання, і вось гэтыя парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце захаваны на такім жа ўзроўні, на якім і ў мінулым годзе. Гэта 10 балаў па мовах, калі гэта не профільны прадмет, 20 балаў па асобных дысцыплінах, калі гэта профільныя прадметы, і 15 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі», - так тлумачыў гэтае новаўвядзенне Вадзім Богуш, першы намеснік мінстра адукацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?