Фота: thefix.com

Фота: thefix.com

Партугальскія навукоўцы апісалі блакаванне кафеінам рэцэптараў адэназіну А2А-тыпу ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences. Таким чынам даказанае антыстрэсавае дзеянне кафеіну, піша N+1.

Эфект ад кафеіну на арганізм падобны на эфект ад адрэналіну — кава і гарбата мусілі бы падвышаць стрэс, а не паніжаць. Тым не меней, каваманы адзначалі якраз зніжэнне стрэсу. Магчыма, яны маюць рацыю.

Даследаванне праводзілася на мышах — каб даказаць антыстрэсавае ўздзеянне на людзей, спатрэбяцца дадатковыя эксперыменты. Тым не меней, мышам кафеін дапамог справіцца са стрэсам і добра есці.

Дзве групы мышэй тры тыдні падвяргалі сістэматычнаму непрадказальнаму стрэсу. Адна група, што не атрымлівала кафеін у напоях, запаволіла набор масы цела, у мозгу мышэй зніжалася колькасць сінаптычных сувязей, адказных за памяць і навучанне. У гіпакампе адзначалася падвышаная канцэнтрацыя рэцэптараў адэназіну А2А-тыпу. У мышэй, што атрымлівалі каву, нічога з пералічанага не назіралася.

Затым частцы мышэй замест кафеіну прапанавалі «антаганіста» рэцэптараў адэназіну А2А-тыпу, а частцы выдалілі ген, адказны за фармаванне гэтых рэцэптараў. Абедзве групы не паказалі значных наступстваў непрадказальнага стрэсу.

Наступныя даследаванні могуць прывесці да стварэння магутнага антыстрэсавага сродку, што будзе дзейнічаць падобна да кафеіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?