Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні папраўкі ў закон «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь».

Як растлумачыў член Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Мечыслаў Морхат, папраўкі павінны дапамагчы фармаваць паважлівае стаўленне да дзяржсімволікай.

«Замацоўваецца патрабаванне пра абавязковае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ва ўстановах адукацыі ў дні пачатку і заканчэння навучальнага года», — сказаў дэпутат.

Акрамя таго, дакумент удакладняе пералік месцаў, дзе падымаецца або усталёўваецца Дзяржаўны сцяг Беларусі, а таксама размяшчаецца герб. Пры распрацоўцы паправак улічаны дсовед іншых краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?