Узброеныя сілы ЗША накіравалі сваю тэхніку ва Украіну для ўдзелу ў ваенных вучэннях. Тэхніка Узброеных сіл ЗША перасекла венгерска-ўкраінскую мяжу 9 чэрвеня.

«Так, у рамках правядзення вучэнняў на Яварыўскім палігоне калона зайшла ва Украіну. Пасля заканчэння вучэнняў яна пакіне тэрыторыю нашай краіны », — распавёў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

Пасля заканчэння вучэнняў ваенныя пакінуць у распараджэнні падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі спецыяльную амуніцыю і сродкі сувязі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?