Фота: Jon Aars/Norwegian Polar Institute

Фота: Jon Aars/Norwegian Polar Institute

Нарвежскія навукоўцы заўважылі белых мядзведзяў за паяданнем беламордых дэльфінаў, што заплылі занадта далёка на поўнач. Мядзведзі не з’ядалі адразу ўвесь улоў — частку яны хавалі ў снег, пішуць навукоўцы ў часопісе Polar Research.

Раней беламордых дэльфінаў не заўважалі як на шыраце Шпіцбергена, так і ў рацыёне белых мядзведзяў. Самім белым мядзведзям не ўласцівая «запаслівасць» з захоўваннем здабычы ў снезе.

Упершыню мядзведзяў за паяданнем дэльфінаў заўважылі ў красавіку 2014 года на востраве Шпіцберген (Нарвегія), у наступныя месяцы было зафіксавана прынамсі пяць такіх выпадкаў. Навукоўцы мяркуюць, што мядзведзі ловяць дэльфінаў так жа, як цюленяў: калі тыя выплываюць з-пад лёду, каб падыхаць паветрам.

Мяркуецца, што беламордыя дэльфіны плылі ў цёплыя воды, але моцны паўночны вецер злавіў іх у ледзяную пастку, не даўшы адплыць на поўдзень да пачатку зімы.

З пацяпленнем клімату рацыён белых мядзведзяў будзе папаўняцца незвычайнай здабычай, бо тыя «гатовыя прыняць і спажываць што заўгодна калі заўгодна», мяркуюць навукоўцы. Пацяпленне тым часам «навучыла» цюленяў паляваць на роўных ім па памерах акул.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?