АД РЭДАКЦЫІ: З тэхнічных прычын наладзіць дыскусію па скайпе з Міхасём Пашкевічам не атрымалася. Неўзабаве мы выкладзем тэкставую версію гутаркі. Выбачаемся перад шаноўнай аўдыторыяй.

***

З 1 чэрвеня 2016 года ўступае ў сілу Закон аб альтэрнатыўнай службе.

Выбраць альтэрнатыўную службу змогуць тыя, хто не жадае насіць зброю з-за рэлігійных перакананняў. Яны будуць праходзіць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў, пры ліквідацыі стыхійных і тэхнагенных бедстваў.

  • Ці патрэбная беларусам альтэрнатыўная служба?
  • Наколькі яна стане папулярнай сярод ваеннаабавязаных?
  • Якім чынам найлепей арганізаваць праходжанне альтэрнатыўнай службы?

Гэтыя і іншыя пытанні сёння ўвечары ў студыі «Нашай Нівы» абмяркуюць каардынатар кампаніі за АГС у Беларусі Міхась Пашкевіч і журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Міцкевіч.

Задавайце свае пытанні ўдзельнікам гутаркі ў каментарах!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?