Масква не пакіне без адказу пашырэнне санкцый супраць Расіі ў выпадку, калі Захад усё ж такі пойдзе на такі крок, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, расійскі бок ужо ўводзіў ў адказ абмежавальныя меры ў дачыненні да краін, што ўвялі санкцыі, і цяпер гатовая працягнуць гэты працэс.

Ён не стаў удакладняць, якія менавіта санкцыі Расія можа ўвесці супраць Захаду. Мінулым летам абмяркоўваліся адразу некалькі варыянтаў наступнага этапу расійскіх контрзахадаў, сярод якіх была забарона на ўвоз у краіну еўрапейскіх і амерыканскіх аўтамабіляў.

Раней пашырэннем санкцый Расіі прыгразілі краіны «Вялікай сямёркі». Па выніках іх сустрэчы канцлер ФРГ Ангела Меркель паведаміла пра гатоўнасць увесці ў дачыненні да Масквы новыя абмежавальныя меры ў выпадку эскалацыі канфлікту ва Украіне.

Глядзіце таксама: Расейцы знялі ролік у адказ на санкцыі: «Ды мы *опай навучымся дыхаць!» ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?