Фота Яна Каравая.

Фота Яна Каравая.

Беларускі-ўкраінскі альманах «Справа» быў задуманы Таварыствам украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў год таму. Кожны з нас, як і ўся Еўропа, былі тады ў страшным напружанні.

Беларусам і ўкраінцам, жыхарам, кажучы словамі гісторыка Цімаці Снайдэра, Bloodlands, «Крывавых зямель», як і чэхам, літоўцам і палякам, падзеі мінулага года нешта нагадвалі.

Калі б лакальны канфлікт перарос у глабальны, Беларусь непазбежна стала б яго арэнай.

Мы помнім гістарычны вопыт. Фінляндыя супраціўлялася і захавала незалежнасць і выбар шляху развіцця. Нашмат мацнейшая Чэхаславаччына здалася. У гісторыі не бывае ўмоўнага ладу. Але дазвольце паставіць пытанне так: можа быць, Хатынь не згарэла б, калі б чэхаславакі ў 1938-м аказалі супраціўленне Гітлеру?

Летась, як бы ні было, Украіна аказала супраціўленне і выстаяла. І гэта галоўная справа гэтага года.

Ёсць абгрунтаваны погляд, што задача Беларусі — захоўваць строгі нейтралітэт. Гэта дзяржаўная палітыка. Але як звычайнаму чалавеку заглушыць у сэрцы інстынкт салідарнасці?

Малады актывіст незалежнага прафсаюза назбіраў грошы на рэанімабіль для прыфрантавой зоны. Фанаты барысаўскага БАТЭ правялі акцыю салідарнасці. Вядомы святар сабраў вялікія ахвяраванні для ўкраінскай арміі. Не менш чым некалькі дзясяткаў беларусаў пайшлі добраахвотнікамі ваяваць на ўкраінскім баку.

Але гэта крайні спосаб, які не кожнаму па сілах.

«Справа» была жэстам салідарнасці творчых людзей. Гэта таксама форма процістаяння неанацызму, неанацысцкай прапагандзе. Так, альманах — гэта, па-свойму, інструмент з ХХ стагоддзя. Але ён дапаўняецца вельмі сучаснымі сродкамі камунікацыі: сайт, старонка ў Фэйсбуку і Укантакце. Я з радасцю бачу, што ён стаў пляцоўкай не толькі для ветэранаў, але і для моладзі. Радасць і гонар, што яны ёсць, што яны пішуць. Я маю на ўвазе перадусім тых, хто родам з Берасцейшчыны і Піншчыны.

У царкоўнаславянскім тэксце «Сімвала веры» ёсць харошы момант пра веру ў «Духа Святаго … глаголавшаго пророкі». У беларускім перакладзе айца Аляксандра Надсана гэта перадаецца як «Духа … Які гаварыў праз прарокаў». Мае дзеці неяк зачапіліся за гэты момант у малітве і задалі мне пытанне: што значыць «гаварыў праз прарокаў»? Што значыць «гаварыў праз»?

Дык вось, радасна, што Вы, аўтары «Справы», пішаце. «Праз вас гавораць» тыя сонмы, пакаленні, і мёртвыя, і жывыя, і ненароджаныя, якія самі — ужо, яшчэ ці пакуль — не маюць голасу.

* * * 

Білорусько-українській альманах «Справа» був задуманий Товариством української літератури при Спілці білоруських письменників рік тому. Кожен з нас, як і вся Європа, були тоді в страшному напруженні.

Білорусам та українцям, мешканцям, кажучи словами історика Тімоті Снайдера, Bloodlands, «Кривавих земель», як і чехам, литовцям і полякам, події минулого року щось нагадували.

Якби локальний конфлікт переріс у глобальний, Білорусь неминуче стала б його ареною.

Ми пам'ятаємо історичний досвід. Фінляндія чинила опір і зберегла незалежність і вибір шляху розвитку. Набагато сильніша Чехословаччина здалася. В історії не буває умовного способу. Але дозвольте поставити питання так: можливо, Хатинь не згоріла б, якби Чехословаччина в 1938-му чинили опір Гітлеру?

Торік, як би не було, Україна чинила опір і встояла. І це головна справа цього року.

Є обгрунтований погляд, що завдання Білорусі — дотримуватися повного нейтралітету. Це державна політика. Але як звичайній людині заглушити в серці інстинкт солідарності?

Молодий активіст незалежної профспілки назбирав гроші на реанімобіль для прифронтової зони. Фанати Борисівського БАТЕ провели акцію солідарності. Відомий священик зібрав великі пожертви для української армії. Не менш ніж кілька десятків білорусів пішли добровольцями воювати на українській стороні.

Але це крайній спосіб, який не кожному під силу.

«Справа» була жестом солідарності творчих людей. Це теж форма протистояння неонацизму, неонацистської пропаганді. Так, альманах — це, по-своєму, інструмент з ХХ століття. Але він доповнюється дуже сучасними засобами комунікації: сайт, сторінка у Фейсбуці і Вконтакті. Я з радістю бачу, що він став пляцівкою не тільки для ветеранів, а й для молоді. Радість і гордість, що вони є, що вони пишуть. Я маю на увазі перш за все тих, хто родом з Берестейщини і Пінщини.

У церковнослов'янському тексті «Символу віри» є хороший момент про віру в «Духа Святого … глаголавшаго Пророки». У білоруському перекладі отця Олександра Надсона це передається як «Духа … які гаварыў праз прарокаў». Мої діти якось зачепилися за цей момент в молитві і задали мені питання: що значить «гаварыў праз прарокаў»? Що значить «гаварыў праз»?

Отже, радісно, що Ви, автори «Справи», пишете. «Через вас говорять» ті сонми, покоління, і мертві, і живі, і ненароджені, які самі — вже, ще або поки — не мають голосу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?