Кампанія Microsoft абвясціла, што да канца лета для ўсіх карыстальнікаў Skype стане даступная функцыя сінхроннага перакладу суразмоўцы. Skype Translator дасць магчымасць карыстальнікам, якія размаўляюць на розных мовах, размаўляць адзін з адным.
Пераклад будзе ажыццяўляцца на іншую мову ў рэжыме рэальнага часу і выводзіцца на экран манітора ў выглядзе тэксту. На дадзены момант сэрвіс Skype Translator даступны ў тэставым рэжыме.
Пакуль што праграма валодае англійскай, іспанскай, італьянскай і кітайскай мовамі, але ў Microsoft абяцаюць пашырыць асартымент моў па меры развіцця праграмы.
Чакаецца, што Skype Translator будзе даступны ўсім карыстальнікам да канца лета.





