Работы-лідары па сумарным параметры крэатыўнасці (вертыкальная вось), размеркаваныя па часе (гарызантальная вось). Выява: Ahmed Elgammal via arXiv.org

Работы-лідары па сумарным параметры крэатыўнасці (вертыкальная вось), размеркаваныя па часе (гарызантальная вось). Выява: Ahmed Elgammal via arXiv.org

Спецыялісты па машынным навучанні з Ратгерскага ўніверсітэта ацанілі ўплывовасць і навізну дзясяткаў тысяч мастацкіх твораў з 1400-га па 2000 гады. Алгарытм вылічыў дзве згаданыя велічыні, навукоўцы скамбінавалі іх у параметр «крэатыўнасці».

Для кожнай карціны і скульптуры быў вызначаны набор візуальных прыкмет. Чым менш выява была падобная да папярэднікаў і чым больш да яе былі падобныя наступныя творы, тым большай вызначалася крэатыўнасць.

Сярод абсалютных лідараў па камбінаванай крэатыўнасці — работы Леанарда Да Вінчы, Лукі Сіньярэлі, Фернанда Калья і П’ера Дарацыа.

Сярод найбольш уплывова-крэатыўных рэлігійных твораў былі названыя работы Беноца Гацолі, Рафаэля і Паала Учэла, а лідарамі па навізне ў рэлігійнай тэматыцы сталі Мікалай Рэрых, Сальвадор Далі і Марк Шагал.

Работа па вызначэнні самых крэатыўных твораў можа дапамагчы камп’ютарам ствараць ўласныя мастацкія творы, што змогуць зацікавіць людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?