Тут і ніжэй фота з сацсеткі Weibo
У Кітаі набірае папулярнасць нешта пацяжэй за Ice Bucket Challenge: трэба прадэманстраваць, што ты здольны дацягнуцца рукой з-за спіны да пупка, піша people.cn.
Сакрэт просты: трэба мець доўгія рукі, быць худым і дастаткова гнуткім. Альбо доўга і настойліва трэніравацца. Прэс лепей не «перакачваць», будзе цяжэй.
Мяркуецца, што жанчыны маюць добрую фігуру, калі здольныя прайсці тэст. Але дацягнуцца да пупка спрабуюць і мужчыны.
Стыхійны «пупочны» флэшмоб у сацсетках падтрымалі вядомыя кітайскія акцёркі Ян Мі, Чжан Джыані і Хо Сыянь. Агулам тэмай дацягвання да пупка цікавіліся прынамсі 130 млн чалавек у 100 тысячах абмеркаванняў па кітайскім інтэрнэце.
Ці здолееце вы дацягнуцца з-за спіны да пупка? Калі што, спіс траўмапунктаў па Беларусі можна знайсці тут.





