Правальны выступ каманды філіпінскіх скакуноў адбыўся на Гульнях Паўднёва-Усходняй Азіі ў Сінгапуры ў спаборніцтвах па скачках у ваду з 3-метровага трампліна.

Суддзі паставілі спартсменам нулі, аднак відэа іх выступу стала папулярным на YouTube. Менш як за двое сутак ролік прагледзелі больш за два мільёны разоў.

«Гэтыя хлопцы проста паспрабавалі новыя стылі скачкоў, а суддзі іх не зразумелі», — прагучала ў адным з каментароў да відэа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?